Сутэнёрш з гасцініцы “Планета” асудзілі на 8 гадоў
Тры жанчыны, якія займаліся сутэнёрствам у мінскай гасцініцы “Планета” асуджаныя да 8 гадоў пазбаўлення волі кожная. Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна сталіцы.
Яшчэ трыма гадамі турмы пакараныя двое былых швейцараў гатэля. Падчас следства высветлілася, што жанчыны стварылі ў “Планеце” нелегальную сетку прастытутак, і з 2000 па 2007 гады зарабілі не менш за 60 тысяч долараў.
Усяго ў гасцініцы працавала каля 30 жанчын ад 20 да 60 гадоў. Прастытуткі аказвалі паслугі толькі замежнікам, якія пражывалі ў гасцініцы. Таксама было ўсталявана, што "жанчыны бралі з кліента па 120 долараў за гадзіну, 15 долараў аддавалі швейцару, каб ён упусціў іх гасцініцу, 50% аддавалі сутэнёршам.
“Інтэрфакс”