Сутыкненні адбыліся ў Таліне з-за Бронзавага салдата

Старшыня Пых’янскай прэфэктуры паліцыі Таліна Райво Кюйт заявіў пра тое, што праваахоўныя органы ўпершыню сутыкнуліся з беспарадкамі такога маштабу. У часе начных пагромаў атрымаў нажавое раненне, а затым сканаў адзін чалавек, пацярпелі яшчэ 44, а таксама 12 паліцэйскіх, затрымана каля 300 парушальнікаў спакою.

На пытанне журналістаў канала ETV пра тое, як можна ацаніць дзеянні паліцыі ў часе беспарадкаў, калі натоўп на працягу амаль дзвюх гадзінаў граміў крамы на Пярнускай шашы, Кюйт адзначыў, што паліцыя ад пачатку выбарала “стрыманую тактыку”.

Райва Кюйт таксама адзначыў, што, як і меркавала паліцыя, акцыя пратэсту супраць раскопак на Тынісмягі ня выйдзе за межы ваколіцаў помніку.

“Сітуацыя не цалкам выйшла з-пад кантролю”, — заявіў ён. 39 з 44 пацярпелых адпусцілі дахаты пасля аказання першай дапамогі.

Большасць іншых затрыманых – маладыя людзі ва ўзросце каля 20 гадоў. Пасля 5-й гадзіны раніцы было ўстаноўлена 99 месцаў, пацярпелых ад вандалаў. У большасці выпадкаў шкода заключаецца ў выбітых шыбах.

На ранішняй прэс-канферэнцыі міністр абароны Эстоніі Яак Аавікса паведаміў, што раскопкі на Тынісмягі адкладаюцца ў сувязі са змяненнем абстаноўкі, маючы на ўвазе начныя пагромы.

Беспарадкі пачаліся на знак пратэсту расійскага насельніцтва ў Эстоніі супраць пераносу помніка Бронзавы салдат з цэнтру гораду на вайсковыя могілкі, а таксама супраць правядзення раскопал вакол помніку, дзе могуць быць пахаваныя савецкія жаўнеры.

З-за масавых беспарадкаў на экстранай вечаровай нарадзе мэрыі Таліна прынята рашэнне аб забароне продажу алкаголю пасля 14.00 па мясцовым часе.