Сваякі 24 ваеннапалонных з Брэстчыны даведаліся пра лёс сваіх родных
Сваякі 24 ураджэнцаў Брэстчыны, загінулых у нямецкім палоне ў часе Другой сусветнай вайны, атрымалі копіі архіўных дакументаў з інфармацыяй пра дату смерці і месцы пахавання іх блізкіх. Перадача матэрыялаў адбылася 16 кастрычніка ў Брэсце на сустрэчы ўдзельнікаў міжнароднага даследчага праекта “Савецкія і нямецкія ваеннапалонныя ды інтэрнаваныя”, паведамляе БелаПАН. Яшчэ 29 красавіка 2002 года была падпісаная дамова паміж Камітэтам дзяржбяспекі Беларусі і аб’яднаннем “Саксонскія мемарыялы”. Дамова прадугледжвала сумеснае вывучэнне архіўных дакументаў перыяду Другой сусветнай вайны. У выніку Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам міжнароднага даследніцкага праекту па вывучэнні лёсаў ваеннапалонных і месцаў іх захоўвання.
За 8 год беларускія даследчыкі апрацавалі болей за 24 тысячы трафейных нямецкіх картак болей чым на 14 тысяч ваеннапалонных — ураджэнцаў Беларусі. Праца над праектам працягваецца.
За 8 год беларускія даследчыкі апрацавалі болей за 24 тысячы трафейных нямецкіх картак болей чым на 14 тысяч ваеннапалонных — ураджэнцаў Беларусі. Праца над праектам працягваецца.