Сваякі ахвяраў смаленскай авіякатастрофы прыляцелі ў Варшаву

У варшаўскім аэрапорце прызямліўся першы з двух самалётаў, паведамляе gazeta.pl. Пасажыры вярталіся з жалобнай пілігрымкі з-пад Катыні, дзе ў красавіку разбіўся самалёт польскага прэзідэнта.  Як паведамляла Еўрарадыё, польская дэлегацыя не змагла вылецець у нядзелю ўвечары з Віцебску з-за паломкі самалёта.