Сваякі пацыента, які выпаў з акна лякарні, падазраюць дактароў

Нагадаем, 5 сакавіка 59-гадовы мужчына, які знаходзіўся на стацыянарным лячэнні ў пульманалагічным аддзяленні Баранавіцкай гарадской бальніцы №2, выпаў з акна прыбіральні, размешчанай на 4 паверсе.

Першапачаткова следства разглядала, як асноўную, версію самагубства. Сваякі загінулага з версіяй суіцыду не згодныя і лічаць, што да трагічных наступстваў магла прывесці пабочная рэакцыя медыцынскіх прэпаратаў, якія ыкарыстоўваюцца пры лячэнні.

З просьбай разабрацца ў прычынах гібелі яны звярнуліся ў пракуратуру, паведамляе intex-press.