Сваякі зніклых у Беларусі вядомых людзей звернуцца да Еўракамісіі

Па дапамогу да Еўракамісіі (да ўрада Швецыі, якая старшыньствуе ў ЕС), а таксама да прэзідэнтаў Літвы і Польшчы звернуцца сваякі зніклых у Беларусі вядомых людзей. Як паведамляе сайт ru.delfi.lt, такое рашэнне было прынятае з-за таго, што ўлады Беларусі амаль 10 гадоў не робяць ніякіх дзеянняў па раскрыццю выкрадання апазіцыйных палітыкаў і журналіста Змітра Завадскага. 19 жніўня ў Вільню прыедуць Вольга Завадская і Зінаіда Ганчар, якія правядуць прэс-канферэнцыю і публічна падпішуць зварот да прэзідэнта Літвы Дале Грыбаўскайтэ.

Сваякі зніклых спадзяюцца на ціск кіраўнікоў краін ЕС, ПАСЕ і іншых арганізацый на афіцыйны Мінск, каб вярнуць у павестку дня перамоваў з Беларуссю праблему нерасследавання ўладамі гэтых злачынстваў.