“Свіны грып” выяўлены ў сямі чалавек з 19, памерлых ад пнеўманіі

“Свіны грып” выяўлены ў сямі чалавек, памерлых ад пнеўманіі. Усяго за апошнія два тыдні ў Беларусі ад пнеўманіі сканалі 19 чалавек.
За аналагічны леташні перыяд ад запалення лёгкіх памёр 21 хворы. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны лекар краіны Валянціна Качан у інтэрв'ю беларускім тэлеканалам.

Па яе словах, лабараторна пацверджана 85 выпадкаў свінога грыпу. 47 чалавек ужо паправіліся, 31 чалавек знаходзіцца сёння на лячэнні.