Святары трох краін ушанавалі пад Гроднам памяць Цэліны Бажэнцкай

Сёння пад Гроднам у вёсцы Заневічы праходзяць ўрачыстасці звязаныя з Днём падзякі за беатыфікацыю блаславёнай Цэліны Бажэнцкай. Удзел у мерапрыемстве прынялі больш за тысячу вернікаў, беларускіх, польскіх, літоўскіх святароў і біскупаў.
Апроч імшы адбудзецца асвячэнне капліцы імя Цэліны Бажэнцкай і ўшанаванне рэліквіі. Гродзенскі  біскуп Аляксандр Кашкевіч назваў блаславёную Цэліну ўзорам для ўсіх жонак і маці.

За сваё 80-гадовае жыццё Бажэнцкая паспела паўдзельнічаць у паўстанні 1863 года і пасядзець за гэта ў турме. Пазней яна заснавала жаночую філію манаскага ордэну "Паўсталыя з мёртвых".

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна