Святары збівалі геяў у Тлібісі “па волі божай”
Два грузінскія святары падазраюцца ў нападзе на ўдзельнікаў гей-параду, але сваёй віны не прызнаюць.
17 траўня некалькі дзясяткаў грузінскіх геяў і лесбіянак спрабавалі зладзіць сваю акцыю і прайсці гей-парадам. Аднак болей за 10 тысяч жыхароў Тбілісі сарвалі планы сэкс-меншасцяў, прычым паводзіліся вельмі агрэсіўна, інфармуе Lenta.ru са спасылкай на “Интерфакс”. Ачольвалі натоўп духоўныя асобы — архімандрыт Антымоз Бічынашвілі і ігумен Іотам Басілае.
У выніку сутычкі пацярпелі 28 чалавек. Свае паводзіны святары патлумачылі “воляй божай”.
“Нас абвінавачваюць у арганізацыі зрыву гэтай акцыі і гвалце над яе ўдзельнікамі, але гэта не так. Мы не былі арганізатарамі. Усё адбылося спантанна. Напэўна, гэта была воля божая. І калі нехта і быў арганізатарам, дык гэта Ісус Хрыстос”, — патлумачыў журналістам Бічынашвілі 31 траўня.
Судовы працэс па справе святароў прызначаны на 15 ліпеня. Духоўных асобаў будуць судзіць за пасягальніцтва на права правядзення збораў і мініфестацый. Ім пагражае штраф, або да двух гадоў зняволення.