Святлана Байкова праходзіць абследаванне ў шпіталі КДБ

6 жніўня старшы следчы па асабліва важных справах Генпракуратуры Святлана Байкова праходзіць абследаванне і здае аналізы ў шпіталі КДБ. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў яе адвакат Міхаіл Воўчак. Ён спадзяецца, што па выніках абследавання яго падабаронную або шпіталізуюць, або вызваляць з-пад варты. Па словах адваката, стан здароўя Байкавай крытычны. У яе развілася ныркавая недастатковасць.

Воўчак накіраваў хадайніцтва старшыні КДБ Вадзіму Зайцаву і генпракурору Рыгору Васілевічу з просьбай перавесці Байкову на папдпіску аб нявыездзе.

Нагадаем, што Байкова знаходзіцца ў СІЗА Камітэта дзяржаўнай бяспекі з 24 лютага.