Сябра ініцыятыўнай групы Саннікава Зміцера Дразда забралі на допыт

Сам ён паспеў перадаць толькі адно: "Вязуць на допыт".

Як паведамляюць ягоныя сябры, Зміцеру пад час допыту паказалі відэаматэрыялы падзеяў 19 снежня і сцвярджаюць, што ён актыўны ўдзельнік масавых беспарадкаў.

Ён быў затрыманы ў той дзень на плошчы Незалежнасці і пакараны арыштам на 10 сутак.

Верагодна, што ён можа стаць адным з новых падазраваных па крымінальнай справе, узбуджанай пасля падзеяў 19 снежня на Плошчы, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".