Сябраў моладзі БНФ падазраюць у крадзяжы мабільнага тэлефона
17 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўдзельнікаў летніку, наладжанага моладдзю БНФ. Зранку 15 сябраў арганізацыі “Моладзь БНФ” накіраваліся на электрычцы ў Івацэвічы, адкуль планавалі ехаць у Койданава.
Калі моладзь прыехала на вакзал у Івацэвічах, да іх адразу падышлі супрацоўнікі міліцыі і, паведаміўшы, што "быў скрадзены мабільны тэлефон", перапісалі пашпартныя звесткі ўсіх удзельнікаў летніку.
Сябра моладзі і Партыі БНФ Андрусь Ігнатовіч затрыманы і пакуль яго не адпускаюць.