Сябру ініцыятыўнай групы Рымашэўскага абвінавачваюць у подкупе

Учора Слонімскую раённую выбарчую камісію наведаў Барыс Кучынскі, сябра ініцыятыўнай групы Рымашэўскага. Ён сказаў кіраўніку Слонімскай раённай выбарчай камісіі Алене Мачалінай , што да яго дашлі чуткі, што ў камісію паступіла на яго заява. У заяве паведамляецца, што нібыта падчас збору подпісаў у мікрараёне "Энка" ён за віно "купляў" подпісы, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Мачаліна сказала, што такая заява сапраўды ёсць ад слонімца Нікіфарава. Старшыня камісіі адзначыла, што яны пакуль гэтай заявай не займаліся і заяву Нікіфарава разглядаць не збіраюцца.

Барыс Кучынскі сцвярджае, што ён наогул у мікрараёне "Энка" подпісаў за Рымашэўскага ніколі не збіраў, і гэтая заява - поўны паклёп.