Сябры ПКБ інфармавалі насельніцтва, нягледзячы на супраціў уладаў
У 33 гарадах Беларусі актывісты Партыі камуністаў Беларускай 9 ліпеня правялі адзіны дзень сацыяльнага інфармавання насельніцтва. Эканамічны лікбез камуністаў выклікала актыўны супраціў улады. Нагадаем, камуністы пайшлі на прахадныя буйных прамысловых прадпрыемстаў, каб расказаць рабочым пра эканамічны крызіс у краіне. Лідэр камуністаў Сяргей Калякін называе паспяховай сённяшнюю акцыю, нягледзячы на прэвентыўныя захады МУС.
У Гомельскай вобласці міліцыя затрымала наклад газеты “Товарищ” і дагэтуль яшчэ не вярнула; у лідэра Светлагорскай арганізацыі ПКБ Святланы Міхальчанкі правялі вобыск — шукалі ўсё тую ж газету “Товарищ”. Лідэра Гомельскай абласной арганізацыі Уладзіміра Сякерку затрымалі “для высвятлення асобы”, хаця камуніст меў пры сабе пашпарт.
Расказвае першы сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін:
“Дзеянні работнікаў міліцыі ў гэтым выпадку былі абсалютна незаконнымі: галоўным для іх было перашкодзіць правядзенню акцыі. Таму што Сякерку затрымалі, нягледзячы на тое, што ён прад’явіў пашпарт, затрымалі яшчэ з адным актывістам для высвятлення асобы — пашпарту аказалася мала таварышам міліцыянерам... Мы напішам міністру ўнутраных спраў, каб ён заклікаў сваіх супрацоўнікаў не парушаць закон, а ахоўваць яго”.