Сяляне навялі дзяржкантроль на фальшывыя аграгарадкі

Праблемы ў аграгарадках-фальшыўках на Гродзеншчыне былі выяўленыя дзякуючы праверкам Камітэта дзяржкантролю, а таксама скаргам мясцовага насельніцтва. Паводле начальніка сектара аграрна-прамысловага комплексу Гродзенскага дзяржкантролю Андрэя Сербіна, у вёсках Мастоўскага, Свіслацкага і Карэліцкага раёнаў з'явіліся аграгарадкі, якія не адпавядалі гэтаму статусу.

"Закрываліся школы і дзіцячыя садкі. Якасць будаўніцтва новых дамоў была вельмі кепская. Паступалі скаргі на якасць пітнай вады. Але, нягледзячы на гэтыя праблемы, мясцовае кіраўніцтва аб'ядноўвала праблемныя вёскі ў аграгарадкі", — адзначыў чыноўнік.

Сербін упэўнены, што на месцах не проста перастараліся, але і спадзяваліся на фінансавыя датацыі, якія выдзяляюцца на адраджэнне сяла, паведамляе "Белсат".