Сям’і загінулага танкіста выплацяць больш за 20 тысяч долараў
Сям’я загінулага слонімскага танкіста атрымае матэрыяльную дапамогу. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік прэс-службы Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык:
“У нас ёсць закон “Аб статусе ваеннаслужачага”, у адпаведнасці з якім вызначана сума аказання дапамогі”.
Нагадаем, два тыдні лекары мінскага апёкавага цэнтра змагаліся за жыццё салдата, але траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыццём. Учора Сяргея Пінчука пахавалі на радзіме ў Глускім раёне.
Паводле закона, сям'я салдата атрымае 250 мінімальных заробкаў. Паколькі адна мінімалка складае 229 тысяч 700 рублёў, кампенсацыя складзе каля 57,5 млн рублёў (гэта больш за 20 тысяч долараў).
Як піша “Народная газета”, Сяргей Пінчук быў адзіным дзіцем у сям’і. Яго сястра памерла некалькі гадоў таму з-за хваробы сэрца. Маці загінулага салдата лечыцца ад цяжкага анкалагічнага захворвання.
Па словах Вячаслава Раменчыка, дапамогу сям’і Сяргея Пінчука акажуць пасля заканчэння расследавання здарэння ў танкавым батальёне ў Слоніме, дзе падчас узгарання танку атрымалі апёкі трое вайскоўцаў:
“Па-першае, павінны быць вынікі камісіі, а па-другое, павінна быць завершана крымінальная справа. То бок павінна быць заключэнне”.
На думку прадстаўніка Мінабароны, гэтая працэдура расцягнецца прыкладна на месяц.
Дарэчы, паводле закона, кампенсацыі атрымаюць і двое параненых салдат. У выпадку, калі ім прызначаць інваліднасць - выплаты складуць прыкладна ад 11,5 да 23 мільёнаў рублёў. Калі салдаты абыдуцца без інваліднасці, дзяржава ім выплаціць ад 1,1 да 2,3 мільёнаў рублёў.