Сям’я ледзь не загінула, фарбуючы гараж

У Новалукомлі выратавальнікі дапамаглі сям’і, якая атруцілася парамі фарбы, аздабляючы гараж. Непрытомных мужа і жонку дасталі з гаражных сутарэнняў па сігнале ад пільных суседзяў па гаражы. “Дастаць людзей з пасткі было вельмі цяжка з-за малых памераў люка, – піша газета “Звязда”. – Міліцыянеры ацанілі сітуацыю і, выкарыстаўшы процівагазы медыцынскай брыгады, паднялі пацярпелых наверх, дзе іх прынялі выратавальнікі”.