Сям'ю мінчукоў 4 месяцы трымалі ў падвале, патрабуючы адмовіцца ад кватэры
Чатыры месяцы правяла ў падвале сям'я мінчукоў. Злачынца патрабаваў адмовіцца ад трохпакаёвай кватэры ў сталіцы. У 71-гадовай гаспадыні, яе грамадзянскага мужа, сына і ўнука адабралі пашпарты, а іх пад наглядам трымалі ў Калодзішчах.
Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", супрацоўнікі КДБ здолелі вылічыць гэтае месца, дом быў узяты штурмам уначы. Нядаўна злачынца быў асуджаны на 2,5 гады пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ва ўмовах строгага рэжыму.