Сярэдні кошт на газ для Беларусі ў 2008 годзе складзе 125 долараў
З 1 студзеня Беларусь купляе газ па 119 долараў за тысячу кубаметраў. Аднак гэты кошт зафіксаваны толькі на першы квартал. Як паведамляе газета “Беларусы і рынак” са спасылкай на крыніцы ў двух профільных міністэрствах, ужо дасягнутыя дамоўленасці па кошце на ўвесь бягучы год.
Па неафіцыйных звестках, у 2008 годзе ў сярэднім кошт на газ для Беларусі складзе 125 долараў за тысячу кубаметраў. Пры гэтым не выключаецца, што ў працэсе далейшых перамоў цана можа быць паніжаная.
Больш за тое, па звестках выдання, напрыканцы 2007 года беларускі бок вёў інтэнсіўныя перамовы з прадстаўнікамі расійскага ўрада ў надзеі зафіксаваць кошт на 2009-2010 гг. Аднак пакуль беспаспяхова.