Сярэдні заробак беларусаў у 2015 годзе будзе 1000 долараў?

На дакладзе ў кіраўніка краіны аб сацыяльна-эканамічным развіцці старшыня Нацбанка Пётр Пракаповіч заявіў, што да канца 2015 года сярэдні заробак ў Беларусі павінен складаць 1000 долараў. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Леанід Анфімаў прапанаваў паставіць на будучае пяцігоддзе задачу па падваенні УВП. Паводле апытання "Ежедневника", эканамісты сумняюцца ў рэалізацыі прадстаўленага.

Экс-старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч лічыць, што выкананне гэтых планаў нерэальна. Так як для таго, каб патрабаваць падваення УВП, трэба лічыць, што цяперашні УВП занадта малы. Заявы урада звычайная піар-акцыя, лічыць Багданкевіч.

Былы прэм'ер-міністр Міхаіл Чыгір адзначыў, што нічога канкрэтнага для выканання прадстаўленых планаў на бліжэйшую пяцігодку ў краіне не робіцца.

 Кіраўнік аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка кажа, што з навуковага пункту гледжання пытанне перавышэння экспарта над імпартам безсэнсоўна. Экспарт і імпарт павінны быць прыблізна на адным узроўні.