Сярэдні заробак у Беларусі ў красавіку склаў 836 тысяч 980 рублёў

Сярэдняя налічаная заработная плата ў Беларусі ў красавіку склала 836 тыс. 980 рублёў. Дарэчы, у сакавіку яна была 807 тыс. 846 рублёў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства статыстыкі і аналізу. Сярэдні налічаны заробак працоўных і службоўцаў у красавіку склаў 857 тыс. 210 рублёў (у сакавіку была 829 тыс. 305 рублёў).

Грашовыя прыбыткі ў разліку на душу насельніцтва склалі ў першым квартале 2008 года 556,6 тыс. рублёў у месяц, што ў пераліку эквівалентна 259 доларам ЗША. У першым квартале 2007 года прыбыткі за месяц у сярэднім складалі 443,9 тыс. рублёў (207 долараў ЗША).

Найболей высокі тэмп росту грашовых прыбыткаў насельніцтва адзначаны ў Мінску (115,9%) і Віцебскай вобласці (111,7%). У Гродзенскай вобласці ён склаў 104,9%, а ў Брэсцкай — 106,3%.