Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы пачынаюць прымаць дакументы

Для выпускнікоў дзявятых класаў стаць студэнтам з гэтага года нашмат прасцей — здаваць іспыты не трэба, а залічэнне праводзіцца на аснове так званага "конкурсу атэстатаў". Акрамя гэтага, хлопцам і дзяўчатам прапаноўваюцца новыя спецыяльнасці: спецыяліст па электроніцы механічных транспартных сродкаў, мікра- і нанаэлектронных тэхналогій, мехатронік халадзільнага абсталявання і спецыяліст камунальных служб.

Вось што гаворыць у каментары тэлеканалу "Беларусь 1" Юлія Ваніна, прэс-сакратар Міністэрства адукацыі:

"Спецыяліст будзе мець кваліфікацыю "спецыяліст па абслугоўванні і эксплуатацыі жылых дамоў". Гэта вельмі запатрабаваная спецыяльнасць. Першых такіх спецыялістаў пачне рыхтаваць архітэктурна-будаўнічы каледж, ну і потым падцягнуцца ўсе астатнія каледжы Мінска".

Прыём дакументаў у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы для былых дзевяцікласнікаў скончыцца ў апошні дзень ліпеня, а вось для выпускнікоў школ або прафесійна-тэхнічных вучэльняў — амаль на тыдзень пазней — свой апошні шанец стаць студэнтам яны могуць выкарыстаць да 6 жніўня.

Фота — sb.by