Сярэдняя пенсія ўсіх відаў у Беларусі — 469,7 тысячы рублёў

У ліпені сярэдняя пенсія ўсіх відаў у Беларусі склала 469,7 тысяч рублёў, паведамляе БЕЛТА. За першае паўгоддзе 2010 года гэты паказнік узрос на 20,1% у параўнанні з такім самым перыядам мінулага года. Сярэдняя пенсія па ўзросце складае цяпер 491,9 тысяч рублёў, мінімальная па ўзросце (з улікам даплаты да яе) — 271,1 тысячы. Пенсія па інваліднасці ў сярэднім складае 431,4 тысячы, на выпадак страты карміцеля — 286,7 тысячы, за выслугу год — 645,9 тысячы. За асаблівыя заслугі перад краінай плацяць у сярэднім 720,3 тысячы рублёў.