Сярэдняя сям'я ў Мінску атрымлівае ў месяц больш за 2 млн рублёў
У Мінску сярэдні заробак за месяц у першым квартале бягучага года склаў 2 млн 89,5 тыс.рублёў, або 856,7 тыс. у разліку на аднаго чалавека ў сям'і, паведамляе БЕЛТА. У гэтую суму ўваходзяць як прыбыткі сем'яў, так і разнастайныя льготы і датацыі.
Пры гэтым чвэрць хатніх гаспадарак мелі прыбыткі да 600 тыс.рублёў на аднаго чальца сям'і, 56% - у 2 разы большыя, а амаль 20% - ад 1,2 млн.рублёў і вышэй.
У той жа час па звестках выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак, грашовыя выдаткі адной сям'і ў сярэднім за месяц склалі 2 млн 37,7 тыс.рублёў. З іх 1 млн 658,8 тыс.рублёў (81,4%) было выдаткавана на харчаванне, аплату тавараў і паслуг (спажывецкія выдаткі).