Сяргей Іваноў абвесціў пра свой намер балатавацца праз інтэрнэт
Сяргей Іваноў заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі толькі на сваім сайце. Ён заклікае запісвацца ў яго ініцыятыўную групу.
На сайце Іваноў піша, што прапануе рэальны, адрозны ад іншых, шлях развіцця Беларусі, лічыць абавязковым, каб беларусы ведалі сваю родную мову і карысталіся ёй.
Нарадзіўся гэты Іваноў у 1971 годзе ў Мінску. Пасля Тамбоўскага вышэйшага авіацыйнага вучылішча з 1994 года па 2004 праходзіў службу ў сілавых структурах Рэспублікі Беларусь. Звольніўся па ўласным жаданні. З 2004 года працаваў намеснікам дырэктара ў камерцыйнай арганізацыі.
Лічыць такі вопыт дастатковым, каб узначаліць дзяржаву, паведамляе газета "Наша Ніва".