Сяргей Карніленка з "Зеніта" можа перайсці ў англійскі "Вэст Хэм"
У Лондан для праходжання прагляду ў англійскім "Вэст Хэме" да канца тыдня паедзе нападаючы піцерскага "Зеніта" і нацыянальнай зборнай Беларусі Сяргей Карніленка.
Як паведамляе сайт championat.ru, беларускі нападаючы цяпер займаецца афармленнем дакументаў для атрымання брытанскай візы. Мяркуецца, што "Вэст Хэм" прапануе "Зеніту" варыянт з арэндай Карніленкі.