Сяргей Касціцын не паехаў у Мінск, а пагадзіўся на перавод у фарм-клуб
22-гадовы форвард "Манрэаля" Сяргей Касціцын, які раней пратэставаў супраць пераводу ў фарм-клуб, усё ж пагадзіўся гуляць у АХЛ. Ужо сёння ён мусіць з'явіцца ў "Гамільтоне", паведамляе сайт sports.ru. Нагадаем, учора кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Ўладзімір Навумаў заявіў, што спадзяецца пабачыць Сяргея Касціцына ў шэрагах мінскага "Дынама", якое выступае ў КХЛ, і рэгулярна яму тэлефануе ў гэтай справе.