Сяргей Касціцын забіў “Вашынгтону”, гуляючы ў меншасці
Шайба малодшага з братоў Касціцыных, 20-гадовага Сяргея, дапамагла "Манрэалю" перамагчы "Вашынгтон" — 4:0 у хатнім матчы чэмпіянату НХЛ. Прычым перавагі ў тры шайбы хакеісты "Манрэаля" дабіліся ўжо ў першым перыядзе.
Аўтарам другога з гэтых галоў стаў Сяргей Касціцын. Беларус закінуў "Вашынгтону" у меншасці. За 6 секунд да гэтага яго каманда абаранялася ўтрох супраць пяцярых, прычым адным з выдаленых гульцоў "Манрэаля" быў Касціцын-малодшы.
Калі штрафны час Сяргея мінуў, ён адразу атрымаў пас ад чэха Томаша Пляканца і паразіў вароты саперніка. Цяпер Касціцын-малодшы мае 11 бамбардысцкіх балаў (4 галы і 7 галявых перадач).
Яго брат 22-гадовы Андрэй па-ранейшаму застаецца лідэрам "беларускага дэсанта" у НХЛ. На яго рахунку 30 балаў (14 плюс 16) у 46 паядынках. Беларускі абаронца "Фларыды" Руслан Салей у 50 сустрэчах зарабіў 18 ачкоў (3 плюс 15).
БЕЛТА