Сяргей Мартынаў сустрэнецца з еўрапейскімі міністрамі ў Брусэлі
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў сустрэнецца з высокапастаўленымі чыноўнікамі Еўрасаюза і еўрапейскімі міністрамі падчас паездкі ў Брусэль 13 снежня. Пра гэта ў чацвер на брыфінгу паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Менавіта ў гэты дзень адбудзецца чарговая нарада міністраў замежных спраў краін Усходняга Партнёрства, старшынёй на якой будзе Высокі Прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы Кэтрэн Эштан.
"Беларуская дэлегацыя выкладзе свае падыходы да праграмнай дзейнасці Усходняга Партнёрства, уключаючы актывізацыю праектнай дзейнасці і стварэння Усходняга форума развіцця, які зможа аб'яднаць прадстаўнікоў прыватнага сектара", — заявіў Андрэй Савіных.