Сяргей Міхалок і Лявон Вольскі сабралі грошы для Дзмітрыя Рака
У Мінску праходзіць акцыя па падтрымцы сталічнага фрыстайліста Дзмітрыя Рака. Нагадаем, у снежні мінулага года ён атрымаў цяжкую траўму галавы. Цяпер спартовец знаходзіцца ў Рэспубліканскай клінічнай лякарні
“Аксакаўшчына”. Яго чакае доўгае лячэнне і рэабілітацыя, што патрабуе
вялікіх грошай. Вядомыя беларускія спартоўцы і спевакі правялі
дабрачынную акцыю.
Так, у Мінску адбылася прэзентацыя кнігі журналіста Сяргея Шчурко “Любоў і спорт”. У выданні сабраныя інтэрв'ю і нарысы аб спартоўцах і дзеячах шоў-бізнэсу. Увесь прыбытак, атрыманы ад продажу кнігі, будзе перададзены фрыстайлісту. Сяргей Міхалок і Лявон Вольскі таксама сталі героямі гэтага твора.
Разам з тым, вядомыя людзі сабралі грошы, якія разам з адмысловым плакатам са словамі падтрымкі будуць перададзены Раку і яго сваякам. Дарэчы, па ініцыятыве Нацыянальнага алімпійскага камітэта створана некалькі рахункаў, на якія ўсе жадаючыя могуць пералічыць грошы.
Мінск-Навіны