Сяргей Новікаў: Колькі прапрацуе Штанге — вырашыць прэзідэнт
Вядомы футбольны эксперт, журналіст газеты "Прессбол" ацаніў вынікі гульні беларускай зборнай у апошні час, а таксама выказаў меркаванне наконт магчымай адстаўкі галоўнага трэнера. Зборная Беларусі па футболе стала аўтарам спартовай сенсацыі. На сваім полі ў рамках адборачнага цыклу да чэмпіянату Еўропы мы прайгралі “аматарскай” зборнай Люксембурга — камандзе, якая не выйгравала апошнія 12 гадоў.
Пасля гэтага Бернд Штанге працягнуў эксперыменты, у выніку чаго беларусы саступілі Ізраілю. Еўрарадыё звярнулася да вядомага каментатара і футбольнага эксперта Сяргея Новікава з просьбай пракаментаваць дзеянні трэнера і гульню зборнай.
На эксперыменты такога кшталту трэнер права не мае, хоць гэта і эксперыментамі не назавеш
— На ваш погляд, хто вінаваты ў такой гульні зборнай, якую апошнім часам мы назіраем?
— Апошнія вынікі зборнай — гэта з’ява анамальная. Гэта экстрэмальная сітуацыя, у якой, безумоўна, павінны быць такога самага рангу і сэнсу прычыны. Але абсалютна відавочна, што прыход новага трэнера занадта кардынальна, радыкальна паўплываў на сітуацыю ў зборнай. Па вялікім рахунку, пакуль усё гэта дае толькі негатыўныя наступствы. Асабіста пераносіць віну на гера Штанге я б не стаў. Тут комплекс прычын. Напэўна, гульцы гулялі не так, як маглі б, і кіраўнікі кіравалі не так, як варта было б.
— Ці мае трэнер права на падобныя эксперыменты?
— На эксперыменты такога кшталту, я лічу, трэнер права не мае. Я гэта і эксперыментамі назваць не магу. Гэта дзеянні на ўзроўні нейкага махлярства, на мяжы дапушчальнага. Калі нешта называюць эксперыментам, але этапам гэтага эксперымента раптоўна становіцца вечар нацыянальнай ганьбы, я б так назваў суботу, калі мы ў Гомелі прайгралі Люксембургу, то гэта не эксперымент.
Штанге прапрацуе роўна столькі, колькі вырашыць прэзідэнт
— А наколькі працяглым можа быць крэдыт даверу да трэнера, чыё цярпенне павінна скончыцца, каб скасаваць кантракт? Можа, прэзідэнта?
— Я думаю, Штанге і прапрацуе роўна столькі, колькі яго прэзідэнт будзе трываць.
— На вашу думку, ці варта даць нямецкаму трэнеру яшчэ папрацаваць у нашай зборнай?
— Безумоўна варта. Ён яўна зайшоў у тупік, яўна нарабіў памылак. Па меншай меры, цяпер ужо, калі страчана так шмат, ёсць сэнс паглядзець, як ён з гэтага тупіка будзе выходзіць і што ў яго атрымаецца, а раптам?!
— Вы назвалі Бернда Штанге графам Каліостра. Чаму?
— У тых заявах, якія робіць Штанге, часам адно другому супярэчыць, у тых абяцаннях, якія ён дае, і ў маніпуляцыях тымі ж гульцамі, якіх ён выкарыстоўвае ў неўласцівых ім амплуа — гэта ўсё мяжуе з нейкім махлярствам, з падманам. Вось адсюль і нарадзілася такая асацыяцыя.
Штанге абяцае нам змагацца за выхад у фінал чэмпіянату свету... з шостага кошыка — гэта па меншай меры махлярства і падман!
— Пасля чатырох паражэнняў запар, наша зборная, безумоўна, страціць вялікую колькасць пунктаў у сусветным рэйтынгу. Як гэта можа паўплываць на лёс нашай каманды?
— У футболе на ўзроўні топ-турніраў няма дробязяў. Кожнае ачко, страчанае або набранае, рана ці позна пра сябе нагадае. Ідзе сістэма вельмі складаных пералікаў рэйтынгаў ФІФА, УЕФА, якімі кіруюцца пры розных лёсаваннях. Там ёсць кошыкі, ёсць градацыі, і часам нейкія сотыя, тысячныя бала вызначаюць тое, колькі ты атрымаеш моцных сапернікаў у сваёй групе — напрыклад, тры або чатыры. Адпаведна, у тым цыкле, дзе атрымаеш трох моцных сапернікаў замест чатырох, можна набраць крыху больш ачкоў — яшчэ павысіш свой рэйтынг. А вось тыя балы, якія здаў Штанге за тры афіцыйныя гульні, яны нам будуць адгукацца не толькі пры бліжэйшым лёсаванні, але і некалькіх наступных. Я не здзіўлюся, калі зараз мы пасля пройгрышу Люксембургу страцім у рэйтынгу ФІФА пунктаў 20, а можа, і больш. Менавіта рэйтынг ФІФА будзе вызначальным пры размеркаванні камандаў падчас лёсавання пра кваліфікацыі чэмпіянату свету 2010 года. Штанге абяцае нам там змагацца за выхад у фінал... з шостага кошыка — гэта па меншай меры махлярства і падман.
Каб не прайграць Люксембургу, можна знайсці каманду ў любым мінскім раёне
— У чым, па-вашаму, памылка Штанге, апроч такога маланкавага амалоджвання?
— Ёсць рэчы, якія не так кідаюцца ў вочы, але якія значна сур’ёзней трэба ўспрымаць. Напрыклад, Штанге ўжо папрацаваў са зборнай больш за тры тыдні перад гульнёй з Ізраілем. Гэты тэрмін дастатковы для таго, каб убачыць нейкія рэальныя абрысы гульнявога малюнка, плана, тактыкі, здольнасці каманды гэту тактыку змяняць цягам матчаў, што не атрымліваюцца. Вось гэтага нічога няма. Тры гульні запар без пытанняў: румынам, славенцам і Люксембургу — я кажу толькі пра афіцыйныя матчы. Усе гэтыя тры матчы каманда правяла толькі па адной тактычнай схеме: як пачала з румынамі, так з Люксембургам і закончыла, — 4:4:2. І падчас гэтых гульняў, калі сама сітуацыя патрабавала нешта змяніць, нічога ў плане тактыкі не рабілася. Акрамя таго, што асабліва кінулася ў вочы ў папярэднюю дзесяцідзёнку, калі былі матчы з румынамі і славенцамі. Каманда 10 дзён правяла ў руках трэнера і са Славеніяй пасля гэтага гуляла на вельмі нізкім узроўні функцыянальнай гатоўнасці. І эмацыйнай таксама. Што ж рабіў 10 дзён трэнер зборнай?! Менавіта ён адказвае за фізічную падрыхтоўку каманды, а не клубныя трэнеры. Каманда на нулі. Тое самае мы бачылі ў гульні з Люксембургам. Пасля тыднёвага трэніровачнага збору, каманда прайграе зборнай аматараў канцоўкі таймаў: у першым, калі люксембуржцы ўключылі прэсінг, нашыя проста не ведалі, што рабіць, як ратавацца, а ў другім гол прапусцілі. Я думаю, каб не прайграць Люксембургу, можна, у прынцыпе, каманду за пару месяцаў знайсці ў любым мінскім раёне.
Расійскі чэмпіянат маральна гнілаваты. Беларусы адтуль прыязджаюць у зборную “з маральным уронам”
— А ў чым, на ваш погляд, асноўная праблема беларускай зборнай?
— У нашай зборнай вельмі шмат праблем у плане падбору гульцоў. А галоўная праблема ў тым, што ў нас вельмі шмат легіянераў з расійскага чэмпіянату. А расійскі чэмпіянат маральна гнілаваты, ён разбэшчаны. Там вельмі вялікі адсотак гульняў, якія праводзяцца няшчыра, па дамоўленасці. Там плацяцца занадта вялікія грошы, якія не адпавядаюць майстэрству футбалістаў. Адсюль большая частка гульцоў нашай зборнай прызвычайваецца ў клубах або гуляць не зусім усур’ёз, або вырашаць нейкія дробныя задачы па ўтрыманні вельмі сціплых, несур’ёзных турнірных пазіцый, або, калі змагацца, то другім нумарам супраць каманд, якія па класе іх клубы пераўзыходзяць. Адсюль узнікае такая праблема, што гульцы прыязджаюць у зборную крыху “з маральным уронам”.
У беларускай зборнай удалых перыядаў не было
— Які перыяд нашай зборнай быў самым удалым, і які трэнер вам найбольш спадабаўся?
— Ваша пытанне можна было задаць так: “На ваш погляд, які з перыядаў нашай зборнай найменш няўдалы і найменш гнятлівы?”. У поўным сэнсе ўдалых перыядаў не было. Быў пад’ём пры Эдуардзе Васілевічы Малафееве, але толькі пачатковы перыяд яго працы. Добры, змястоўны быў перыяд у Сяргея Бароўскага, у самым пачатку. Ён і як трэнер працаваў цікава, і падбор гульцоў у яго быў, які застаўся з часоў Савецкага Саюза. Ну, а так... У кожнага трэнера можна адшукаць яскравыя перыяды. Калі браць трэнера, які паслядоўна вытрымаў лінію, якую заявіў і якую развіваў і працягваў, то гэта, безумоўна, Байдачны. Ён быў стабільны, цікавы, і мне здаецца, што пры ім не было ў зборнай спаўзання ўніз. Быў рух, калі не ўверх, то па меншай меры на ўмацаванне тылоў, на падрыхтоўку далейшага развіцця.
Фота - photo.bymedia.net