Сяргей Сідорскі і Ўладзімір Пуцін сустрэнуцца сёння ў Маскве
Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Сідорскі і Ўладзімір Пуцін сустрэнуцца сёння ў Маскве. Запланаваныя перамовы прэм'ераў у пашыраным складзе, а таксама пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.
Плануецца таксама, што кіраўнік беларускага ўраду сустрэнецца з кіраўніком Ашчадбанка Расіі Германам Грэфам.
У парадку дня пасяджэння саюзнага Саўміна каля 25 пытанняў. У прыватнасці, будуць прааналізаваныя вынікі выканання плану сумесных дзеянняў па мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу, паляпшэнню параметраў аплатнага балансу, удасканаленню ўмоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і ўзаемнага гандлю.
Таксама будзе разгледжаны праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на наступны год, інфармуе БелаПАН.