Сяргей Сідорскі сёння выступіць у Парламенце Вялікабрытаніі
Сяргей Сідорскі сёння выступіць у Парламенце Вялікабрытаніі. Таксама беларускі прэм'ер азнаёміцца з дзейнасцю парламента, сустрэнецца з прадстаўнікамі Палаты лордаў і Палаты абшчын.
Акрамя таго Сідорскі правядзе перамовы з дзяржаўным міністрам па справах Еўропы, членам Кабінета міністраў Вялікабрытаніі Кэралайн Флінт. Таксама плануецца сустрэча беларускага прэм'ера з прадстаўнікамі дзелавых колаў. Затым Сяргей Сідорскі дасць інтэрв'ю агенцтву "Рэйтэр", паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, прэм'ер-міністр Беларусі 16-19 лістапада знаходзіцца з працоўным візітам у Вялікабрытаніі. Ён узначаліць працу беларускай дэлегацыі на Беларускім інвестыцыйным форуме, які пройдзе ў Лондане 18 лістапада.