Сяргей Вазняк: У СІЗА КДБ немагчыма нават нармальна спаць
Галоўны рэдактар газеты "Товарищ" Сяргей Вазняк распавёў Еўрарадыё пра ўмовы ўтрымання ў следчым ізалятары КДБ.
З яго Сяргей Вазняк выйшаў на волю пад падпіску пра нявыезд у суботу пасля 41 дня зняволення. Паводле яго слоў, асноўная праблема — перанаселенасць ізалятара.
У камеры, якая разлічана на два месцы, знаходзіліся спачатку шэсць, пасля пяць чалавек.
Сяргей Вазняк: "Дастаткова жорсткі ўнутраны рэжым. Ізалятар не разлічаны на тое, каб там знаходзілася такая колькасць арыштаванах. Там цяснота, не хапае нараў. Там не мажліва нават нармалёва спаць".
Ён лічыць, што астатнія абвінавачаныя па справе аб масавых беспарадках таксама мусяць быць вызваленыя пад падпіску пра нявыезд.
Нагадаем, галоўнага рэдактара газеты "Товарищ" вінавацяць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках увечары 19 снежня. На мінулых выбарах ён быў даверанай асобай Уладзіміра Някляева.