Сяргею Каваленку прызначылі псіхіятрычную экспертызу
Віцебскаму апазіцыянеру Сяргею Каваленку прызначылі псіхіятрычную экспертызу. Таксама следства паведаміла яму, што абвінавачванні супраць яго перакваліфікаваныя, інфармуе сайт "Народныя навіны Віцебску". Па словах Каваленкі, цяпер яго абвінавачваюць у парушэнні двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Паводле арт. 339 ч. 1 (наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца прымяненнем гвалту або пагрозай яго прымянення або знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці або адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганства) яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Паводле арт. 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак) — ад двух да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Нагадаем, што крымінальную справу супраць Сяргея Каваленкі пачалі пасля таго, як ён 7 студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай ёлцы Віцебску.
Нагадаем, што крымінальную справу супраць Сяргея Каваленкі пачалі пасля таго, як ён 7 студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай ёлцы Віцебску.