Сярод 18 пасажыраў на борце самалёта “Белавіі” быў адзін беларус
На борце самалёта “Белавіі”, які сёння раніцай разбіўся ў ерэванскім аэрапорце, сярод 18 пасажыраў быў адзін беларус. Пра гэта паведамляе Газета.ру. Таксама на борце знаходзіліся адзін грамадзянін Украіны, пяць – Грузіі,
астатнія – грамадзяне Арменіі. У бальніцах Ерэвана знаходзяцца шэсць
чалавек, двое з іх – з пераломамі.