Сярод альтэрнатыўных кандыдатаў "ёсць няшмат, але нармальных людзей"
Такое прызнанне зрабіў Аляксандр Лукашэнка сёння, кажучы пра магчымасць дыялогу з апазіцыяй. "Я з бандытамі і дыверсантамі ніякіх дыялогаў не вяду, а з нармальнай апазіцыяй", - цытуе Прэзідэнта БЕЛТА. Сярод альтэрнатыўных кандыдатаў "ёсць няшмат, але нармальных людзей, пры свядомасці, са сваёй пазіцыяй і пунктам гледжання", адзначыў Лукашэнка.
Ён заявіў, што гатовы супрацоўнічаць з кім заўгодна, хто падзяляе яго жаданне зрабіць краіну "спакойнай і прыгожай".
Ён заявіў, што гатовы супрацоўнічаць з кім заўгодна, хто падзяляе яго жаданне зрабіць краіну "спакойнай і прыгожай".