Сярод сектантаў, якія сышлі пад зямлю ў Расіі, ёсць тры сям’і з Беларусі
Сітуацыя з сектантамі, якія дзесяць дзён таму сышлі пад зямлю ў Пензенскай вобласці, будзе абмяркоўвацца на нарадзе ў патрыярха РПЦ Алексія II.
Нагадаем, у Пензенскай вобласці Расіі трыццаць сектантаў, а сярод іх і як мінімум тры беларускія сям’і з Брэсцкай вобласці (вядомае прозвішча адной з іх - гэта Вабішчэвічы з Кобрыншчыны (сярод іх двое дзяцей), сышлі ў зямлянку і завалілі ўваход.
Яны прыхапілі з сабой газавыя балоны і пагражаюць узарваць сябе, калі іх будуць выганяць з-пад зямлі. Паведамляецца, што жыхары вёскі Паганаўка спадзяюцца такім чынам выратавацца ад Апакаліпсісу, які, паводле іх прагнозаў, адбудзецца ў траўні 2008 года.
Спецыялісты адзначаюць, што падземнае збудаванне зроблена вельмі граматна – сярод сектантаў ёсць былы будаўнік маскоўскага метрапалітэна. Сілавыя структуры і мясцовыя ўлады робяць усё магчымае, каб пазбегнуць трагедыі.
Як высветліла “Российская газета”, кіраўнік сектантаў, нейкі Пётр Кузняцоў, сёлета знаходзіўся ў Беларусі, дзе вёў рэлігійную прапаганду. У выніку яго дэпартавалі ў Расію.
У падземную схованку ён чамусьці не пайшоў, быў затрыманы і цяпер яго чакае псіхіятрычная экспертыза.