Сястра Саннікава напісала Мядведзеву аб яго памылцы

Сястра арыштаванага экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, абвінавачванага ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня, Ірына Багданава звярнулася з лістом да прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядведзева.

"Прызнанне выбараў у Беларусі легітымнымі і віншаванне Лукашэнкі было Вашай памылкай. І яшчэ не позна яе выправіць. Я не сумняваюся, што ў Вас былі нейкія дамоўленасці з ім, і Вы, пэўна, спрабуеце іх выконваць. Гэта разумее ўвесь цывілізаваны свет. Але ці жадаеце Вы, каб гэты свет асацыяваў Вас з дыктатарам і злачынцам?" - піша сястра Саннікава.

"Як чалавек і як жанчына я малю Вас зрабіць усё, што ў вашых сілах для таго, каб прадухіліць гвалт і спыніць процізаконныя дзеянні супраць невінаватых людзей" - піша Ірына.

"Цвёрда веру, што Вы можаце гэта зрабіць", - звяртаецца да прэзідэнта Расіі Багданава.