Сёлета каля 200 студэнтаў будуць навучацца ў галіне ядзернай энергетыкі

З новага навучальнага года каля 200 студэнтаў пачнуць навучанне ў галіне ядзернай энергетыкі. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Юрый Міксюк.
Паводле яго слоў, з гэтай мэтай у беларускіх ВНУ адкрыты новыя спецыяльнасці і спецыялізацыі ў галіне ядзернай энергетыкі. Прадугледжваецца базавая і спецыяльная падрыхтоўка будучых работнікаў АЭС.

Верагодна, базавую адукацыю будучыя спецыялісты будуць атрымліваць за мяжой. Міксюк зазначыў, што навучальныя ўстановы "будуць рыхтаваць спецыялістаў з запасам: адбор на пасады на АЭС карпатлівы, яго не ўсе пройдуць".

БелаПАН