Сёлета нарадзілася дзяцей амаль на 2 тысячы больш, чым летась

92 тысячы 615 дзяцей нарадзіліся ў Беларусі ў студзені-кастрычніку 2009 года. Гэта амаль на 2 тысячы больш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за гэты перыяд у краіне памерла больш за 111 тысяч чалавек. Гэта амаль столькі ж, колькі памерла і сёлета.

За дзесяць месяцаў у краіну прыбыло 16,5 тыс. чалавек, а з'ехала — 6,5 тыс, інфармуе БелаПАН.