Сёлета ў Беларусі на лячэнне накіравана 370 жанчын-алкаголікаў
3638 хранічных алкаголікаў накіравана сёлета ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі Беларусі. Сярод іх 370 жанчын. У параўнанні з 1995 годам колькасць пацыентаў ЛТП вырасла ў два разы.
На дыспансерным уліку ў органах аховы здароўя нашай краіны знаходзіцца
больш за 175 тысяч алкаголікаў, паведамляе газета “Рэспубліка”.