Сёлета ў Беларусі пачнуць збіраць адпрацаваныя батарэйкі
Сістэму збору адпрацаваных батарэек арганізуюць у Беларусі да канца гэтага году, паведамляе БЕЛТА. Пра гэта заявіў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Ліс. Прадстаўнік міністэрства лічыць, што арганізаваць збор старых батарэек няцяжка — трэба проста паставіць спецыяльныя кантэйнеры. Такія кантэйнеры павінны быць у месцы продажу батарэек. Тады чалавек можа прыйсці ў краму ці на рынак па новыя батарэйкі і пакінуць там старыя.
Анатоль Ліс адзначыў, што пытанне сёння не ў тым, каб сабраць старыя батарэйкі, а ў тым, каб іх перапрацаваць. Тэхналогіі іх перапрацоўкі ў Беларусі няма. Але ёсць палігон у Гомельскай вобласці і там плануюць паставіць абсталяванне для перапрацоўкі.