Сёлета ў Беларусі плануюць зрабіць першую аперацыю па перасадцы пячонкі
Беларускія медыкі плануюць сёлета пачаць рабіць аперацыі па перасадцы пячонкі. Пра гэта паведамілі ў 9-й гарадской клінічнай лякарні Мінска.
Брыгада беларускіх хірургаў і лекараў рэаніматолагаў-анестэзіёлагаў, якія будуць рабіць аперацыі, прайшла стажыроўку ў вядучых клініках і медыцынскіх цэнтрах Нямеччыны і Расіі.
Аперацыі будуць праходзіць у Рэспубліканскім цэнтры трансплантацыі органаў і тканак, які адкрыюць сёлета ў 9-й лякарні. Дарэчы, у Мінску робяць аперацыі па трансплантацыі нырак, касцявога мозгу і ствалавых клетак пупавіннай крыві.
У 2007 годзе значна павялічылася колькасць аперацый па трансплантацыі ныркі — было зроблена 40 падобных аперацый. У 2006 годзе праведзена 20 аперацый, а ў 2005-м — толькі 8. На дадзены момант донарскую нырку чакаюць больш за 450 чалавек.
“Інтэрфакс”