Сёлета ў Мінску зарэгістраваныя 3 выпадкі гандлю людзьмі
З пачатку гэтага году ў Мінску зарэгістраваныя тры факты гандлю людзьмі з мэтай сэксуальнай эксплуатацыі. Для параўнання: за ўвесь мінулы год такіх злачынстваў было шэсць. Пра гэта паведаміў супрацоўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкаму Яўген Сачак. Усяго за студзень-сакавік 2008 года ў сталіцы зафіксавана 23 злачынствы па лініі маралі (летась - 86), у тым ліку 4 факты ўцягвання ў занятак прастытуцыяй (10), 6 - распаўсюджванні парнаграфічнай прадукцыі (24). Перакрытыя два каналы вывазу нашых суайчынніц за мяжу, прычым абодва ў Маскву, распавёў Яўген Сачак. У 2007 году перакрыта 14 такіх каналаў - дзяўчын везлі ў асноўным у Расію, Нямеччыну, Украіну.
Агенцтва 'Минск-новости'
Агенцтва 'Минск-новости'