Сёлета ў выніку дарожных аварый загінулі два міліцыянты
З пачатку 2007 года пры выкананні службовых абавязкаў у выніку дарожна-транспартных здарэнняў загінулі два беларускія міліцыянты. Адзін з іх праходзіў службу ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, другі — у Дэпартаменце аховы МУС. Такія звесткі ў інтэрв'ю ведамаснай газеце Міністэрства ўнутраных спраў "На страже" абнародаваў начальнік штаба МУС палкоўнік міліцыі Аляксандр Маліноўскі.
Паводле яго звестак, за гэты ж перыяд пры выкананні службовых абавязкаў атрымаў раненні рознай ступені цяжкасці 31 міліцыянт.
24 супрацоўнікі органаў унутраных спраў пацярпелі пры затрыманні асоб, якія ўчынілі злачынства або правапарушэнне, адзін — пры забеспячэнні дарожнай бяспекі, тры — у выніку ДТЗ і столькі ж — падчас нясення службы пры іншых акалічнасцях.