Сёлета зіма ў Еўропе можа стаць самай суровай за апошняе тысячагоддзе
Польскія метэаролагі падрыхтавалі прагноз пра тое, што сёлета зіма ў Еўропе можа стаць самай суровай за апошняе тысячагоддзе, паведамляе газета "Звязда". Кліматолагі Польшчы тлумачаць свае меркаванні згасаннем Гальфстрыма — цёплага цячэння Атлантычнага акіяна. Згодна з інфармацыяй тутэйшых спецыялістаў, хуткасць Гальфстрыма зменшылася ажно ўдвая толькі за некалькі апошніх гадоў. А зараз гэта цячэнне ўжо не будзе паспяваць кампенсаваць холад арктычнага паходжання. Навукоўцы Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі суседняй краіны ўпэўненыя, што аслабелае атлантычнае цячэнне ўжо пачало мяняць клімат у краінах Скандынавіі. Гэта можа выклікаць кліматычную катастрофу, бо пры поўным спыненні Гальфстрыма ў Еўропе пачнецца ледніковы перыяд, а ў Скандынавіі ўзнікне буйны ледавік.