Сёлетні Венецыянскі кінафестываль будзе амерыканскім

Венецыянскі кінафестываль 2007 году пройдзе фактычна пад амерыканскім сцягам. Як паведамляе The Hollywood Reporter адкрываць фестываль будзе вядомы амерыканскі фільм, які, нажаль, дакладна не называецца. А ў конкурснай праграме возмуць удзел 15 галівудскіх стужак. Акрамя гэтага, амерыканскі прадзюсар Біл Мікэнік узначаліў журы, якое ўручае ўзнагароду імя Луіджы дэ Лаўрэнціса, а рэжысёр Грэг Аракі будзе адказваць за ўзнагароды "Гарызонты".

Дадам, што цалкам праграма Венецыянскага кінафестывалю будзе абвешчаная пасля 26 ліпеня 2007 году. А сам фестываль будзе праходзіць з 29 жніўня па 8 верасня.

Фото: www.carnivalofvenice.com