Сёння 40 дзён з дня трагічнай смерці праваабаронцы Яны Паляковай

40 дзён з дня трагічнай смерці салігорскай праваабаронцы Яны Паляковай прыпадае на сераду 15 красавіка. 
Напярэдадні ў Свята-пакроўскім праваслаўным храме адбылася памінальная служба па памерлай, дазвол на якую быў атрыманы ад кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы. На ёй прысутнічалі не толькі жыхары Салігорску, прыехалі праваабаронцы з Мінску, Віцебска, Баранавічаў.

На вуліцах горада раздавалі ўлёткі, у іх змешчаны заклік не забываць пра Яну Палякову. Дарэчы, учора маме Яны споўнілася 70 гадоў, паведамляе сайт РэгіёныBY