Сёння абвесцяць вынікі ЦТ па рускай і беларускай мовах
Вынікі цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) па рускай і беларускай мовах будуць прадастаўленыя абітурыентам 24 чэрвеня.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалая Фяськова. Напярэдадні супрацоўнікі інстытута апрацавалі апошнія бланкі адказаў. Матэрыялы перададзеныя ва ўстановы адукацыі, якія былі пунктамі рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставанне.
Вынікі ЦТ з 24 чэрвеня будуць прадстаўленыя і на сайтах пунктаў праходжання тэставання, інфармацыйных стэндах гэтых устаноў, а таксама сайце РІКВ. Крыху раней іх змаглі даведацца абітурыенты, якія скарысталіся платнай паслугай SMS-запытаў.
ЦТ па беларускай мове адбылося 14 чэрвеня, а ЦТ па рускай мове прайшло 15 чэрвеня.
Фота — ctv.by